Назад

Дзікія кошкі Барсума Скачать все книги 2 Количество книг

Жанр в блоке книги Социальная Фантастика

Фантастычны раман “Барсум атакуе” – прамы працяг рамана “Дзікія кошкі Барсума”. Галоўны герой тут – Алаф Свенсан, былы космадэсантнік і былы супрацоўнік ФІРМЫ, які, па незалежных ад яго абставінах, вымушаны быў пакінуць планету Аграполіс. На паўкрымінальнай планеце Медэя-2 ён працуе выкладчыкам у адной з мясцовых гімназій, і жыццё ягонае тут працякае нейкі час надзвычай спакойна: без асаблівых падзей і прыгод.Але непазбежная вайна паміж ФІРМАЙ і Барсумам напаткала Свенсана і тут, на Медэі-2. І не проста напаткала, але прымусіла зрабіць даволі няпросты выбар. Выбар паміж жорсткасцю і бязлітаснасцю, паміж сумнай неабходнасцю забіваць і садыстскім задавальненнем ад самога гэтага працэса…

Жанр в блоке книги Социальная Фантастика

Барсум - таямнічая планета, пра якую вядома толькі тое, што кіруюць там жанчыны, якiя завуць сябе дзікімі кошкамі. І гэта не проста словы... Дзікія кошкі Барсума - амазонкі, ніндзя, суперагенты для выканання звышсакрэтных і звышскладаных касмічных аперацый. На Барсуме ёсць і мужчыны, але становішча іх там незайздроснае...

Фермерская планета Аграполіс - поўная супрацьлегласць Барсуму. Жанчыны тут наогул нізведзеныя да стану хатняй жывёлы... Яны на планеце - звычайны тавар, які па неабходнасьці купляюць мясцовыя фермеры...

І існуе яшчэ ФІРМА - звышмагутная галактычная арганізацыя, гандлюючая жанчынамі...

Аднойчы інтарэсы Барсума і ФІРМЫ сутыкнуліся... на Аграполісе - невялікай фермерскай планеце, якая, здавалася б, не павінна ўяўляць асаблівага інтарэсу для магутных суседзяў...

Популярные серии