Чытай i слухай! Скачать все книги 6 Количество книг
Жанр в блоке книги Зарубежная Классика
Літаратурна-мастацкае выданне ўключае творы замежных пісьменнікаў, прапанаваных для дадатковага чытання па літаратуры вучням розных класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Творы змяшчаюць спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы тэкстаў наступных аўтараў: Дж. Р. Кіплінг, А. Ліндгрэн, Э. Распэ, Дз. Шулцэ, Дж. Лондан, I. Ф. Шылер, А. Маруа, С. Цвэйг, У. Фолкнер, Э. Хемінгуэй. Для ўсіх, хто цікавіцца творамі сусветнай літаратуры.
Жанр в блоке книги Школьные Учебники По Литературе
Да 100-годдзя з дня нараджэння Васіля Быкава (1924 – 2003). Літаратурна-мастацкае выданне ўключае творы пісьменніка «Сотнікаў», «У тумане», «Смерць чалавека», «Адна ноч» са спасылкамі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы тэкстаў. Прапанаваныя аповесці і апавяданні ўключаны ў праграму па вывучэнні беларускай літаратуры для старэйшых класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.
Жанр в блоке книги Книги Для Подростков
Да 100-годдзя з дня нараджэння Івана Навуменкі (1925–2006). Аўтар у сваіх творах дэмaнcтpye жыццё маладога пакалення, іх першае юнацкае каханне, набыццё ўласнага вопыту, здольнасць людзей супрацьстаяць абставінам і ў любых умовах захоўваць чалавечнасць. Літаратурна-мастацкае выданне змяшчае творы пісьменніка, уключаныя ў вучэбныя праграмы па беларускай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі. Апавяданні «Настаўнік чарчэння», «Жуль Верн», «Сямнаццатай вясной», «Хлопцы самай вялікай вайны», аповесць «Вір» і раман «Сасна пры дарозе» змяшчаюць спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы. Для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, а таксама для ўсіх, хто цікавіцца творамі беларускай літаратуры.
Жанр в блоке книги Книги Для Подростков
Да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маура (1883-1971), які паклаў пачатак фантастычнаму і прыгодніцкаму жанрам у беларускай літаратуры. Літаратурна-мастацкае выданне ўключае творы пісьменніка і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўцыязапісы тэкстаў (“У краіне райскай птушкі”; “Сын вады”; “Палескія рабінзоны”; “Слёзы Тубі”; “ТВТ”; “Шчасце”). Для ўсіх, хто цікавіцца беларускай літаратурай.
Жанр в блоке книги Фольклор
Выданне ўключае творы вуснай народнай творчасці і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы лепшых фальклорных матэрыялаў Легенды, паданні, казкі, прыказкі і іншыя матэрыялы запісаны на тэрыторыі Беларусі ў XIX—XX стст. вядомымі вучонымі-фалькларыстамі, этнографамі, мовазнаўцамі і літаратарамі (А.К. Сержпутоўскім, П.В. Шэйнам, Е.Р. Раманавым, К. Каганцом і інш.). Вусная народная творчасць дае яскравае ўяўленне пра светапогляд беларусаў іх інтарэсы і звычаі. Гэта бяздонны скарб і неацэнная ўласнасць, якую народ павінен шанаваць і перадаваць з пакалення ў пакаленне. Для шырокага кола чытачоў карысна ўсім, хто цікавіцца беларускай вуснай народнай творчасцю, духоўным набыткам нацыі.
Жанр в блоке книги Классическая Проза
Выданне ўключае творы старажытнай пісьменнасці (эпохі Сярэднявечча і Адраджэння, стылі барока, класіцызм, асветніцтва, рамантызм і рэалізм) і змяшчае спасылкі ў выглядзе QR-кодаў на аўдыязапісы матэрыялаў У асноўным гэта аповесці, летапісы, жыціі, паэмы і іншыя творы гуманістаў-асветнікаў (К. Тураўскага, Ф. Скарыны, М. Гўсоўскага, С. Полацкага, В. Равінскага, К. Вераніцына і інш.), у якіх ярка выявіліся настроі і мары беларускага народа ў розныя гістарычныя часы. Можна прасачыць асаблівасці пераходу ад даўняй да новай літаратуры, ад дакументавання і каментавання да ўласна мастацкіх твораў Літаратурна-мастацкае выданне для шырокага кола чытачоў, карысна ўсім, хто цікавіцца духоўным набыткам нацыі.
Популярные серии
10 Количество книг
2 Количество книг
1 Количество книг