Гляну я ў аконца…
«Гляну я ў аконца…» — другі раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, славутага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніц зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне рамана ахоплівае перыяд з ранняй вясны 1918 да жніўня 1919 года, час краху імперый і ваяўнічага паўставання новых дзяржаў. Той парой у Менску як у вялікім прыфрантавым горадзе з шырокімі магчымасцямі для прафесійных злачынцаў канцэнтраваліся прайдзісветы з самых розных краёў. Пасля «Яблычка» нас чакае працяг гісторыі «фірмовага» злодзея Аліка Барана, яго падступнай каханкі Паўлінкі і яго таленавітага вучня Яся Нацэвіча, а таксама небяспечныя прыгоды новых герояў. Перад вачыма чытача праходзіць стракаты карагод узломшчыкаў, махляроў, авантурыстаў — жанчын і мужчын, «тузоў» і «пешак» — а таксама разварочваецца цэлы веер метадаў іх працы. Над зладзейскім кланам Менска збіраюцца хмары — гульня ідзе на жыццё і свабоду.
Скачать бесплатно книгу “Гляну я ў аконца…”
- Скачать в формате FB2 (Размер: 0.95 Mb)
- Скачать в формате TXT (Размер: 0.60 Mb)
- Скачать в формате PDF (Размер: 1.22 Mb)
- Скачать в формате EPUB (Размер: 0.49 Mb)
- Скачать в формате ZIP (Размер: 0.43 Mb)
- Скачать в формате MOBI (Размер: 0.66 Mb)
- Скачать в формате DOCX (Размер: 0.43 Mb)
- Скачать в формате HTML (Размер: 0.95 Mb)