Здубавецьця
Жанр Поэзия: прочее, Детские Стихи, Пословицы, поговорки, Детский фольклор, Загадки
Год 2013
ISBN: 985-6107-07-5
Язык Белорусский
Название аттрибута длинны книги Полная версия
Прыхільнікі канцэпцыі балта-крывіцкага паходжаньня беларусаў знойдуць у “Здубавецьці” Рыгора Барадуліна цікавы аргумэнт на карысьць сваіх перакананьняў. Ушацкія досьціпы, сабраныя ў гэтай кнізе, характарам свайго гумару нагадваюць латыскія дайны. Апошнія, дарэчы, сталіся даступныя сучаснаму беларускамоўнаму чытачу праз пасярэдніцтва менавіта дзядзькі Рыгора. Народная сьмехавая культура — заўжды дыялёг, вымагаючы таленавітых апавядальніка і слухача. Гэта і дэманструе Рыгор Барадулін, прапануючы нам не застылыя анэкдоты, а жывыя галасы, сумоўе — традыцыйнай культуры і сучаснасьці, латыскага і беларускага народаў. Чытаючы Барадуліна, разумееш заканамернасьць нараджэньня канцэпцый “дыялёгу” і “карнавалу” М. Бахціна ў атмасфэры Паўночнай Беларусі, зь ейным этнічным і канфэсійным шматгалосьсем, суплётам жывой народнай культуры і старажытнай урбаністычнай традыцыі Полаччыны. Акром паспалітага чытацкага інтарэса гэтая кніга патрапіць задаволіць і акадэмічныя запатрабаваньні аматараў беларускага слова. Галоўным героям у барадулінскіх карацельках робіцца почасту само маўленьне — амаль у традыцыі філялягічных абразкоў Ф. Янкоўскага. Гэтыя мініятуры актуалізуюць ня проста дыялектную лексыку, але і старажытную этыку суіснаваньня чалавека з навакольным асяродзьдзем-прыродай, суседзямі, космасам. Падобнага адчуваньня этнаэкалёгіі-зьнітаванасьці нацыянальнай ідэі зь ляндшафтам штодзённай культуры — беларушчыне бракуе ад часоў Багдановіча ды Канчэўскага.
Скачать бесплатно книгу “Здубавецьця”
- Скачать в формате FB2 (Размер: 0.32 Mb)
- Скачать в формате TXT (Размер: 0.20 Mb)
- Скачать в формате PDF (Размер: 0.41 Mb)
- Скачать в формате EPUB (Размер: 0.16 Mb)
- Скачать в формате ZIP (Размер: 0.14 Mb)
- Скачать в формате MOBI (Размер: 0.22 Mb)
- Скачать в формате DOCX (Размер: 0.15 Mb)
- Скачать в формате HTML (Размер: 0.32 Mb)