Пайсці, каб вярнуцца
Галіна Тварановіч - паэтэса, літаратуразнаўца. Закончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, аспірантуру пры Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Доктар філалагічных навук. Прафесар Універсітэта ў Беластоку. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. З 1999 года жыве ў Бельску Падляскім. Аўтар паэтычных зборнікаў: Ускраек тысячагоддзя (Мінск 1996); Верасы Дараганава (Мінск 2000); Чацвёртая стража (Беласток 2004); Бурштынавы яблык (Беласток 2010). У перакладзе на польскую мову выйшла кніга W nieba utulenie (Białystok 1996). Аўтар даследаванняў: Нравственный мир героя. Белорусская и югославская военная проза 60—70-х годов (Минск 1986); Беларуская літаратура. Паўднёваславянскі кантэкст (Адзінства генезісу, тыпаў літаратур і характар узаемасувязей) (Мінск 1996); Пры брамах Радзімы. Літаратурнае аб’яднанне “Белавежа станаўленне, праблемы, асобы (Беласток 2012) і інш. Пераклала са старапольскай мовы (у сааўтарстве з Янам Чыквіным) Запіскі янычара Канстанціна Міхайловіча, серба з Астровіцы (Беласток 2008). Кніга Пайсці, каб вярнуцца ўзнікла на аснове шматгадовых дзённікавых запісаў аўтара.
Скачать бесплатно книгу “Пайсці, каб вярнуцца”
- Скачать в формате FB2 (Размер: 0.55 Mb)
- Скачать в формате TXT (Размер: 0.35 Mb)
- Скачать в формате PDF (Размер: 0.71 Mb)
- Скачать в формате EPUB (Размер: 0.28 Mb)
- Скачать в формате ZIP (Размер: 0.25 Mb)
- Скачать в формате MOBI (Размер: 0.38 Mb)
- Скачать в формате AZW3 (Размер: 0.39 Mb)
- Скачать в формате RTF (Размер: 0.43 Mb)
- Скачать в формате DOCX (Размер: 0.25 Mb)
- Скачать в формате HTML (Размер: 0.55 Mb)